І яшчэ пытанне да спадароў-хмеляроў, мо хто сутыкаўся з такой праблемай. Бліжэй да выспявання шышак, дзесці ў ліпені і асабліва
ў Перлюх праявілася завяванне і адпаданне лісця!

Вады за час вегетацыйнага перыяду хапала, калі не, то сам паліваў і не раз!
Магчымыя прычыны:
1 Насякамае-шкоднік
Вось такія "штукі" назіраў на лозах і не адну!

2 Прасыпаная апілкамі зямля пад хмелем. Прасыпаў для захоўвання вільгаці и каб пустазелле не перла.
Але апілкі акісляюць глебу! Падсыпаў попелу для ашчалачывання, але мо мала?
3 "шыферныя скрыні", для абмежавання росту корання у гарызанталі.
Магчыма не хапае прасторы, карнявая сістэма не зыходзіць па вертыкалі ўглыб (Скрыні памерам 50Х30 см.).
4 іншыя прычыны, пра якія не ведаю...