isildur писал(а):Гляджу, што помпа разабраная ляжыць. Як яна, нармальна перажывае такі стрэс ?
Такое адчуваньне, што яна толькі і чакала, каб ёй ужо нарэшце далі дыхту У гэтай варцы яна працавала амаль без перапынку: рэцыркуляцыя, пералівы, ўірлпул... Шчыра кажучы, нават ня верыцца, што яна яшчэ жывая.
Раней жа пісаў, што на ўірпул магутнасьці помпы не хапае ? Ці неяк зьмяніў канструкцыю ?
У мяне помпа прыкладна такая ж, а кацёл шырэйшы - не закручвае. Асабліва ўлічваючы, што калі празь яе кіпень плыве, яна моц і хуткасьць губляе, як мне падалося...
Я зрабіў так: за 10 хвілін да канца кіпеньня ўключыў помпу на ўірлпул. І так яна і працавала, пакуль я не вынуў чылер, а гэта каля гадзіны. Шчыра кажучы, думаў, што яна здохне, бо праз яе нясецца, акрамя вады яшчэ і брух з хмелем, і чутна, як ёй прыходзіцца напружвацца, каб усё гэта праз сябе прапампаваць. Але ў выніку на донцы быў вельмі добра сфармаваны конус, і нават бруха з хмелем у фэрмэнтар трапіла ня вельмі шмат (я і ў фэрмэнтар зьліваў помпай). Ня тое, каб мяне вельмі хвалявала, што шмат бруху трапіць у фэрмэнтар, але ж факт ёсьць факт.
Паводле рэцэпту, хмеля на варку было няшмат, ды й бруху таксама -- таму, напэўна, помпа і выжыла.